Сям’я – галоўная каштоўнасць

У клубных установах і бібліятэках прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня сям’і.

Кляпацкая сельская бібліятэка прапанавала гульнявы калейдаскоп «Куфэрак сямейных скарбаў». Бацькі і дзеці разам адгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі, паказвалі свае кулінарныя і медыцынскія навыкі.

Сямейныя вячоркі «Будзем пра любоў гаварыць вершамі» адбыліся ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. На сустрэчы гучала шмат вершаў аб сям’і і любові, музычных нумароў у выкананні баяністаў і акардэаністаў Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў. Таксама бібліятэка аформіла кніжную выставу «Сямейная кругаверць».

Ліноўскі сельскі Дом культуры завітаў у госці ў сем’і вяскоўцаў з канцэртамі-віншаваннямі «Жадаем вам дабра».

На вечарыну адпачынку «Не патрэбны скарб, калі ў сям’і лад» запрасіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.

Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня сям’і, зладзіў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка. Рабяты расказалі аб сваіх сямейных традыцыях, зрабілі аплікацыю «Сям’я – галоўная каштоўнасць», адгадвалі загадкі і рэбусы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий