Дню Перамогі быў прысвечаны канцэрт «Навечна у сэрцах», які прайшоў у Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў.
Афармленне залы, майскі бэз, бутаньеркі з яблыневымі кветкамі і піянерскія гальштукі школьнікаў, а таксама вершы, песні і музыка – усё стварыла асаблівую атмасферу свята, прысвечанага Вялікай Перамозе.
Пачынаючы з хвіліны маўчання пад метраном і да апошніх гукаў «Элегіі» ў выкананні Таццяны Віктараўны Герэль прысутныя ў зале далучыліся да агульнай атмасферы, якая адлюстравала гераічныя і трагічныя старонкі вайны.
Вялікае ўздзеянне на дарослых і дзяцей аказаў аповед Антона Аўгуставіча Куркубы, які сустрэў вайну васьмігадовым хлапчуком, зведаў прыгнёт падчас прымусовай працы ў Германіі.
Працягам тэмы памяці і павагі да тых, хто збярог мір і свабоду, стаў канцэрт, у якім прынялі ўдзел першакласнікі і выпускнікі школы.
Сімвалічна, што разам з творамі на ваенную тэму ў выкананні Юліі Шукалюк (эстрадныя спевы), Жасмін Гумінскай (цымбалы), Соф’і Завіжэнец (домра), Лізаветы Лушчанок (скрыпка), Ганны Валюшка (фортэпіяна), на сцэне гучалі песні і музыка, якія ўслаўлялі мірнае жыццё, у выкананні Вольгі Барадзіной (цымбалы), Максіма Канановіча (баян), Аляксандры Базыльян (фартэпіяна), Кірыла Літвінчука (скрыпка) і хору «Галасы дзяцінства» з салісткай Аксанай Васільеўнай Казлоўскай.
У завяршэнні мерапрыемства дырэктар установы Марына Леанідаўна Кузьміч павіншавала ўсіх са святам і пажадала берагчы памяць і захоўваць мір.
Паглядзець відэа канцэрта можна па спасылцы