11 мая адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага гімна, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Вялікі мітынг, прымеркаваны да гэтай знакавай падзеі, адбыўся на плошчы каля Пружанскага райвыканкама. Прысутных са святам павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. Свае творчыя віншаванні прысутным адрасавалі ўзорны ансамбль танца «Круцелачкі» і салістка Іна Якутовіч Пружанскага раённага цэнтра культуры.
Шэраг мерапрыемстваў адбылося таксама ў філіялах раённага цэнтра культуры.
Так, Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў падлеткаў на інфармацыйную гадзіну «Пад сцягам Беларусі жывем».
Бліжэй пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведалі тэматычнае мерапрыемства ў Кляпацкім сельскім Доме культуры.
Члены гуртка «Вясёлыя ноткі», які працуе ў Ліноўскім сельскім Доме культуры, паўдзельнічалі ў гутарцы «У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа».
Кіналекторый «Сцяг, герб і гімн – дзяржаўныя сімвалы» прайшоў у гуртку «Жаночая майстэрня», які дзейнічае у Мураўскім сельскім Доме культуры.
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў мясцовых рабят на віктарыну «Як мы ведаем сімвалы нашай краіны?».
Не абыйшлі ўвагай дзяржаўнае свята філіялы Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Цэнтральная раённая біліятэка імя М.Засіма прапанавала вучням аграрна-тэхнічнага каледжа прававы квэст «Сімвалы Беларусі». А дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі запрасіў васьмікласнікаў сярэдняй школы № 4 на прававы квэст «У сімвалах – гісторыя краіны».
Выхаванцы дзіцячага сада наведалі Калядзіцкую сельскую бібліятэку, дзе для іх прайшла гадзіна інфармацыі «Сімвалы роднай краіны».
Партыятычны ўрок «Сімвалы гонару і славы» прайшоў у Магілявецкай сельскай бібліятэцы.
Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка зладзіла для вучняў малодшых класаў інфармацыйна-пазнавальную гадзіну «Сімвалы маёй Радзімы».