Вялікі канцэрт да вялікага свята

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Перамогі дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны рыхтуе канцэртную праграму, якую прадстаўляе жыхарам горада на пляцоўцы каля ўстановы адукацыі.

Не стаў выключэннем і гэты год. Тым больш, што ў сёлета адзначаўся знакавы юбілей – 80-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Педагогі і вучні прэзентавалі шматлікім гледачам, якія сабраліся ў двары школы мастацтваў, разнастайную канцэртную праграму пад назвай  «Поклонимся великим тем годам…». У ёй прынялі ўдзел усе творчыя калектывы ўстановы і салісты, мастацкае аддзяленне зладзіла тэматычную выставу творчых работ.

Канцэрт дзіцячай школы мастацтваў стаў выдатным падарункам гараджанам да Дня Перамогі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий