Ліноўскі сельскі Дом культуры падрыхтаваў да юбілейнай даты – 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – мітынг каля помніка загінуўшым землякам ў в.Аранчыцы і вялікі канцэрт «Пераможны Май!». У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя калектывы клубнай установы, выхаванцы дзіцячага сада, вучні сярэдняй школы і дзіцячай школы мастацтваў з Лінова, калектыў «Благавест» нядзельнай школы храма Узвіжання Крыжа Гасподня в.Аранчыцы.
Урачысты мітынг «Памяць на вякі» каля помніка аднавяскоўцам, загінуўшым у вайне, падрыхтаваў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.
Мураўскі сельскі Дом культуры арганізаваў мітынг ля памятнага знака жыхарам, якія сталі ахвярамі вайны і загінулі на франтах. На пляцоўцы каля клубнай установы таксама адбыўся канцэрт з удзелам мясцовых творчых калектываў.
9 мая ва ўрачыстасцях каля брацкай магілы ў в.Парасляны прынялі ўдзел работнікі і ўдзельнікі аматарскіх калектываў Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры. А напярэдадні клубная ўстанова прадставіла канцэрт «Звініць перамогай май квітнеючы», у якім сваю творчасць прадставілі мясцовыя артысты і народны вакальны гурт «МакSімум» Пружанскага раённага цэнтра культуры.
Мітынг «Імгненні Перамогі» каля брацкага пахавння ў аграгарадку правёў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка.