Філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры правялі ўрычыстыя мітынгі і святочныя кацэрты, прымеркаваныя да Дня Перамогі.
Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка сумесна з Варанілавіцкай сярэдняй школай зладзілі мітынгі каля воінскіх пахаванняў у аг.Калазубы і ўр.Пель. Святочная праграма прадоўжылася канцэртнымі праграмамі з ўдзелам мясцовых артыстаў.
Мітынгі «Пераможны май» адбыліся каля брацкіх магіл у аг.Вялікае Сяло і в.Бакуны-2. Іх падрыхтаваў Велікасельскі сельскі Дом кльтуры разам з сельвыканкамам. Клубная ўстанова таксама запрасіла мясцовых жыхароў на канцэрты ў гонар вялікага свята.
80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне былі прысвечаны мітынгі і канцэрты, падрыхтаваныя Слабудскім сельскім Домам культуры, якія адбыліся ў вёсках Сланімцы і Слабудка.
Памятны мітынг каля воінскага пахавання ў в.Смаляніца правёў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры.