Дзень Перамогі

Цыкл мерапрыемстваў да Дня Перамогі, падрыхтаваны Пружанскім раённым цэнтрам культуры, пачаўся у Пружанах напярэдадні свята.

8 мая каля помніка спаленым вёскам прайшоў мітынг у гонар 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай грамадскасці і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі». З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства завярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч і пракурор раёна А.М.Вярбіцкі.

9 мая на воінскіх могілках адбыўся мітынг «Вечная слава героям!». Са словамі віншаванняў і падзякі героям вайны выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец. Таксама выступілі пракурор раёна А.М.Вярбіцкі, ваенны камісар К.У.Шаўчэнка, настаяцель храма Праабражэння Гасподня І.Мрыхін. Завяршыўся мітынг хвілінай маўчання і ускладанем кветак да брацкай магілы. У гэты ж час былі ўскладзены вянкі да помнікаў ваеннай гісторыі ў г.Пружаны.

Мерапрыемствы прадоўжыла ўрачыстае шэсце гараджан ад райвыканкама да помніка спаленым вёскам, дзе адбыўся мітынг «80 год пад мірным небам Беларусі!». Віншаванні з нагоды вялікага свята прагучалі ад старшыні райвыканкама М.М.Грышкевіча, старшыні раённай арганізацыі ветэранаў У.А.Яцкевіча, благачыннага цэркваў Пружанскай акругі М.Носкі.

Святочныя мерапрыемствы далей перамясціліся ў гарадскі парк, дзе былі падрыхтаваны разнастайныя канцэртныя праграмы и пляцоўкі, фотазоны, працаваў «Горад майстроў».

Вячэрняя частка ўрачыстасцяў складалася з канцэртна-танцавальнай праграмы і салюта.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий