Асаблівая ўвага ў Дзень Перамогі належала людзям, якія перажылі ваенныя ліхалецці – ветэранам і працаўнікам тылу, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, блакаднікам.
Работнікі сферы культуры ўшанавалі памяць аб іх подзвігу, паўдзельнічалі у віншаваннях.
Так, аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклуб) Пружанскага раённага цэнтра культуры з віншавальнымі праграмамі наведаў шэраг былых вязняў фашысціх канцлагераў, якія жывуць у раёне, і павіншаваў іх з Днём Перамогі.
З 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і дзяцей вайны павіншаваў Кляпацкі сельскі Дом культуры. Да работнікаў культуры ў гэтай важнай справе далучыліся вучні Кляпацкай сярэдняй школы.
Работнікі Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры разам з кіраўніцтвам філіяла “Айчына” ААТ “Белавежскі” і Хараўскога сельвыканкама, вучнямі Навасёлкаўскай сярэдяй школы завіталі з цёплымі словамі і падарункамі да малалетняга вязня фашызму.
Сваіх землякоў са святам Перамогі павіншаваў таксама Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка.