Дзень Перамогі з’яўляецца сапраўды ўсенародным святам. Да гэтай знакавай даты работнікі сферы культуры рыхтуюць шматлікія канцэртныя праграмы, якімі радуюць землякоў.
Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Кляпацкі сельскі Дом культуры сумесна з сельскай бібліятэкай падрыхтавалі канцэрт «Нам песня дапамагала перамагаць», у якім прагучалі вядомыя песні ваенных часоў.
Канцэрт «Вялікі поступ Перамогі!» зладзіў для жыхароў пасёлка і гасцей Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.
Творчыя калектывы Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі запрасілі на канцэрт-віншаванне «Гэта слаўная Перамога».
Для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана вялікая святочная праграма «Пераможны май» з удзелам творчых калектываў і салістаў Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.
Канцэрт «Памяць нашчадкаў» адбыўся ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.