Поспехі юных музыкантаў з Лінова

Чарговымі высокімі ўзнагародамі нядаўна былі адзначаны вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў», якія займаюцца пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксандра Якаўлевіча Малайчука.

Паспех садзейнічаў юным музыкантам, якія прынялі ўдзел у VI Рэспубліканскім конкурсе мастацтваў «Музычны феерверк», арганізаваным дзяржаўнай установай «Маладзечанскі раённы цэнтр культуры» і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз музычных дзеячаў». Кампетэнтнае журы вырашыла ўзнагародзіць у розных узроставых катэгорыях у намінацыі «Інструментальны жанр. Духавыя інструменты. Труба» Дыпломамі лаўрэатаў: І ступені – Дзмітрыя Дзямчука, ІІ ступені – Мікіту Прыгодзіча, ІІІ ступені – Максіма Грыцэвіча і ансамбль трубачоў. Таксама ва ўзгаданай намінацыі Дыплом І ступені атрымаў Дзмітрый Гамола. Дзіцячы духавы аркестр атрымаў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Інструментальны жанр. Аркестры».

Не менш паспяховым быў удзел ліноўскіх музыкантаў у Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе творчасці «Мillennium», які праводзіцца пры падтрымцы Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Так, у намінацыі «Духавыя» Дыпломы лаўрэатаў І ступені журы прысудзіла Максіму Грыцэвічу, Мікіце Прыгодзічу, Дзімтрыю Гамолу, Дзмітрыю Дзямчуку, ансамблю трубачоў і дзіцячаму духавому аркестру.

Віншуем вучняў і іх настаўніка з заслужанымі ўзнагародамі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий