Рэха вайны

Да свята Перамогі бібліятэкі прапанавалі чытачам тэматычныя мерапрыемствы.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма зладзіла віртуальную экскурсію «Месцы подзвігаў і болю» для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, падчас якой адбылося знаёмства з помнікамі вайны на тэрыторыі раёна. Таксама раённая бібліятэка запрасіла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа на віктарыну «Апошні залп на беларускай зямлі». Дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі прапанаваў выхаванцам дзіцячага сада № 4 гадзіну патрыятызму «Гэта свята са слязамі на вачах». Малыя пачулі аповед аб Брэсцкай крэпасці і піянерах-героях, блакадным Ленінградзе і штурме Берліна. Такасама хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кнігамі серыі «Дзядуліны медалі».

Для вучняў 9 «В» класа сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка правяла арт-сустрэчу «Кнігі Васіля Быкава на экране».

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная вечерына «Вачамі тых, хто быў у баі». На мерапрыемстве размова ішла аб кнігах, якія былі напісаны відавочцамі падзей. Рабяты ўзгадалі вядомыя творы: «Аповесць аб сапраўдным чалавеку», «А зоры тут ціхія», «Жывыя і мёртвыя», «Васіль Цёркін», «Дажыць да світання», паглядзелі відэасюжэты з кінастужак, знятых па кнігах. Мерапрыемства завяршылася знаёмствам з кніжнай выставай «Рэха вайны і памяць сэрдца».

На гутарку «Свечка памяці» запрасіла дзесяцікласнікаў Параслянскай сярэдняй школы Новазасімавіцкая сельская бібліятэка. Рабяты даведаліся аб подзвігах С.Гудзімава, С.Бабрука, І.Кухарава і іншых герояў, чые імёны носяць вуліцы горада, пазнаёміліся з выставай «Памятаем! Шануем! Ганарымся!».

Слабудская сельская бібліятэка зладзіла літаратурна-музычную вечарыну «А между строчек синий платочек». На мерапрыемстве удзельнікі ўспомнілі песні ваенных гадоў і гісторыю іх стварэння.

Прэм’еру кнігі Р.Саланца «Снайпер Маша» прадставіла вучням 6 класа мясцовай школы Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка. Таксама для дзяцей быў падрыхтаваны кароткі агляд кніг аб вайне.

Мураўская сельская бібліятэка падрыхтавала для школьнікаў гістарычны экскурс «Па іх лёсе прашла вайна». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб подзвігах сваіх аднагодкаў на вайне.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий