Калядзіцкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай правялі інфармацыйную акцыю «Памятае сэрца, не забудзе ніколі».
Работнікі філіялаў устаноў культуры павіншавалі працоўныя калектывы адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Калядзічы», Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта, аддзялення поштовай сувязі, ФАПа і мясцовых жыхароў са святам Першамая і надыходзячым Днём Перамогі.
З 1 мая ў сельскім Доме культуры пачала працу фотавыстава «Нашы дзяды, які падаравалі Перамогу» з партрэтамі продкаў, якія ваявалі на франтах вайны. Яе можна будзе наведаць да 18 мая.
Так работнікі сферы культуры падтрымалі праект Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» «Бессмяротная слава Вялікай Перамогі», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.