Свята ў Бярэзніцы

У велікодныя дні работнікі сферы культуры правялі разнастайныя мерапрыемствы ў населеных пунктах раёна.

Адной з такіх незвычайных падзей стала яркая канцэртная праграма, прадстаўленая жыхарам вёскі Бярэзніца Ружанскага сельсавета. Яна была падрыхтавана аддзелам нестацыянарнага абслугоўвання (аўтаклубам), вакальным гуртам  «Шчырым сэрцам» і салістамі філіяла «Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры» Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Велікодны канцэрт у Бярэзніцы стаў сапраўдным святам для жыхароў вёскі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий