Музыка – чароўная краіна

Нядаўна дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” падрыхтавала канцэртную праграму “Музыка – чароўная краіна”, на якую завіталі вучні 1 – 2 класаў мясцовай сярэдняй школы.

Вядучая мерапрыемства, настаўнік Галіна Мікалаеўна Мартынчук, расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб музычных інструментах, на якіх можна навучыцца іграць у школе мастацтваў, а юныя музыканты прадэманстравалі свае уменні, прадставіўшы выдатныя інструментальныя і вакальныя нумары.

Пасля завяршэння сутрэчы шэраг вучняў пачатковых класаў пажадалі паступіць у Ліноўскую дзіцячую школу мастацтваў у будучым навучальным годзе, каб стаць сапраўднымі музыкантамі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий