Катастрофа стагоддзя

Клубныя ўстановы на мінулым тыдні ўзгадалі падзеі, якія адбыліся 26 красавіка 1986 г., – аварыю на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Так, Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў для дзяцей інфармацыйную гадзіну «Чарнобыль – чорная быль». На мерапрыемстве рабяты даведаліся аб буйной тэхнагеннай катастрофе, яе наступствах і позвігу ліквідатараў аварыі.

Інфрамцыйная гадзіна «Чарнобыль – катастрофа стагоддзя» адбылася ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічала сям’я Ніканюк, якая расказала аб перасяленні з зоны адчужэння. Таксама ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з тэматычнай выставай «Чарнобыльскі боль».

У дзень памяці чарнобыльскай аварыі адбылася гутарка для дзяцей у Ліноўскім сельскім Доме культуры.

Поздвігу ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС была прысвечана інфармацыйная гадзіна «Без вайны героі» ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий