Свята Першамая

30 красавіка на цэнтральнай сцэне г.Пружаны на вул.Савецкай адбылося ўжо стаўшае традыцыйным мерапрыемства, прысвечанае святу Першамая.

Падчас яго былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі і калектывы раёна, якім былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Таксама шэраг арганізацый з розных галін эканомікі прадставілі свае творчыя прэзентацыі, якія адлюстроўвалі іх дзейнасць.

Сапраўдным упрыгажэннем праграмы да Дня працы сталі канцэртныя нумары, падрыхтаваныя творчымі калектывамі і работнікамі Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий