Канцэрт «Вясёлы джаз і дзеці» для вучняў пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы падрыхтавала дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ружанская дзіцячая школа мастацтваў» і прадставіла яго маленькім гледачам у канцы красавіка.
Падчас канцэртнай праграмы прысутныя змаглі пазнаёміцца з неардынарным, цікавым, складаным і прыгожым музычным накірункам – джазам. Юныя ружанскія артысты выступілі на сцэне з разнастайнымі інструментальнымі, вакальнымі і харэаграфічнымі нумарамі. Яны здолелі данесці прыгажосць і непаўторнасць джазавай музыкі да ўсіх, хто прысутнічаў у канцэртнай зале.
Вяла мерапрыемства настаўнік па класе скрыпкі Вольга Васільеўна Наўгародская.