У Зарэччы ўспомнілі ваенныя гады

26 красавіка ў вёсцы Зарэчча, дзе некалькі гадоў назад намаганнямі мясцовых ураджэнцаў было створана памятнае месца ў гонар аднавяскоўцаў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў мітынг. Ён быў прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

На ўрачыстае мерапрыемства сабралася вялікая колькасць удзельнікаў – жыхароў Пружанскага і суседніх раёнаў, г.Брэста, прадстаўнікоў грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, органаў улады. Да прысутных звярнуліся намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце Алег Мурашоў і інш.

Праграма патрыятычнага мерапрыемства была падрыхтавана Пружанскім раённым цэнтрам культуры: вядучыя – Вячаслаў Краўчук і Юлія Пропер, рэканструкцыя – аматарскае аб’яднанне “За Радзіму”, канцэртныя нумары – Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий