Нельга забываць ахвяр вайны

У рамках рэспубліканскай акцыі “Гэта павінен бачыць кожны беларус”, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у пружанскім кінатэатры “Спадарожнік” адбыліся паказы кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа – фільмаў “Лагеры смерці” і “Спаленыя вёскі”.

Прэм’ерны паказ праўдзівых кінатвораў, нядаўна створаных студыяй “Беларусьфільм”, у Пружанах наведала больш за 1200 прадстаўнікоў працоўных і вучнёўскіх калектываў горада і раёна.

У стужках, якія не аставілі раўнадушнымі ніводнага гледача, на аснове матэрыялаў расследавання Генеральнай пракуратуры, выступленняў даследчыкаў, сведкаў і экспертаў, унікальных архіўных фота- і відэаматэрыялаў былі паказаны жудасныя падрабязнасці злачынстваў, якія здзейснілі фашысты на беларускіх землях. Кінадылогія раскрыла перад гледачамі маштабную карціну трагедыі нашага народа, які ў цяжкіх умовах выстаяў і перамог ворага.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий