24 красавіка ў рамках супрацоўніцтва з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай для сляпых (г.Масква) і святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Ружанская гарпасялковая бібліятэка разам з Ружанскім палацавым комплексам роду Сапегаў і Ружанскай дзіцячай школай мастацтваў правялі тэматычную вечарыну «Чалавек з легенды».
Вядучыя расказалі прысутным у зале і расійскай аўдыторыі аб абаронцах Брэсцкай крэпасці, якія першымі прынялі жорсткі ўдар вайны. Мерапрыемства суправаджадася прэзентацыяй і музычнымі нумарамі ў выкананні вучняў і настаўнікаў школы мастацтваў.
Сумеснае мерапрыемства аставіла яркія ўражанні ва ўсіх яго ўдзельнікаў і гледачоў.