У г.Бяроза прайшоў трохдзённы абласны семінар-практыкум па роспісу на шкле, які прыцягнуў увагу як прафесіяналаў, так і аматараў гэтага ўнікальнага віду мастацтваў. Вядучай семінара стала Народны майстар Беларусі Таццяна Мікалаеўна Зданевіч.
Семінар-практыкум сабраў вялікую аўдыторыю, у складзе якой былі работнікі Пружанскага раённага цэнтра культуры – загадчык аддзелам традыцыйнай культуры Вольга Гардзейчык і кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» Вера Волчык.
У рамках семінара ўдзельнікі ўдасканалілі свае веды аб традыцыйных тэхніках роспісу, якія выкарыстоўвалі майстры ў мінулым, матывах і тэмах старадаўніх «шкляных» карцін.
Акрамя тэарэтычнай часткі ўдзельнікі семінара прымянілі атрыманыя веды на практыцы, стварыўшы свае работы, якія потым былі прадэманстраваны на выніковай выставе.
Завяршыўся семінар «круглым столом», на якім былі падведзены вынікі. Удзельнікі абмеркавалі тэму семінара, падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі пажаданні для правядзення будучых мерапрыемстваў.
Семінар-практыкум паспрыяў далейшаму развіццю народнага мастацтва ў рэгіёнах, умацаванню супольнасці майстроў і аматараў роспісу на шкле. Творчая пляцоўка дала магчымасць абмяняца вопытам і ведамі аб традцыйным беларускім мастацтве.