Ва ўстановах культуры можа знайсці занятак па душы любы наведвальнік.
Мураўскі сельскі Дом культуры прапанаваў гледачам выставу «Велікодныя матывы», на якой прадставіў работы ўдзельнікаў гурткоў «Умелыя ручкі» і «Жаночая майстэрня», якія працуюць у клубнай установе.
Дарослых і дзяцей запрасіў на вячоркі «Вялікдзень пахне мірам» Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Было шмат гульняў, песень, карагодаў і жартаў.
Для малодшых школьнікаў Мокраўская сельская бібліятэка правяла ўрок экалогіі «Мы твае сябры, прырода». Рабяты пазнаёміліся з прыроднай разнастайнасцю, Чырвонай кнігай, адказалі на пытанні віктарыны.
Навасёлкаўская сельская бібліятэка зладзіла для дзяцей гульнявую праграму «У гасцях у дамавіка».