24 красавіка старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Кажанава правяла рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі галіновых профсаюзных пярвічак Пружанскага раёна.
Таксама ў рамках сустрэчы адбыліся прафсаюзныя прыёмы, арганізаваныя на базе Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 2 г.Пружаны. Галоўны прававы інспектар працы галіновага прафсаюза Сяргей Васілюк разам з намеснікам пракурора Пружанскага раёна Ірыный Жыгалка правялі прававыя прыёмы грамадзян, дзе разглядаліся актуальныя пытанні працоўнага заканадаўства.