Да велікодных спраў далучыліся клубныя ўстановы.
Балавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў на канцэрт «Вялікдзень пахне мірам» з удзелам творчых калектываў установы.
Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай правялі дзіцячую гадзіну «Вялікдзень – сапраўдная радасць», на якім рабяты даведаліся аб традыцыях свята.
У гуртку «Жаночая майстэрня» Мураўскага сельска Дома культуры адбылася вечарына адпачынку «Велікодныя сустрэчы». Гаспадыні прэзенатавалі святочныя стравы, паспявалі і патанцавалі. Для дзяцей сельскі Дом культуры прапанаваў гульнявую праграму «Велікодныя забавы».
Творчыя калектывы Ліноўскага сельскага Дома кульутры паўдзельнічалі ў велікодным канцэрце ў нядзельнай школе храма Узвіжання Крыжа Гасподня ў в.Аранчыцы.
Святочны канцэрт «Вялікдзень радасць нам нясе» ў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду зладзіў мясцовы сельскі клуб-бібліятэка. Канцэртная праграма «Велікодная радасць» з удзелам прыхаджан мясцовага храма Узвіжання Крыжа Гасподня адбылася на сцэне Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў для дзяцей гульнявую праграму «Моц у камандзе». Таксама клубная ўстанова зладзіла святочнае мерапрыемства «Велікодны кошычак».