Святы і будні

Бібліятэчныя мерапрыемствы адлюстроўваюць розныя накірункі жыцця. Яны прысвечаны як святам, так і паўсядзённым актуальным тэмам.

Па традыцыі сумеснае мерапрыемства, прымеркаванае да Вялікадня, правяла Ліноўская сельская бібліятэка і прыход храма Узвіжання Крыжа Гасподня ў в.Аранчыцы. На тэрыторыі храма пасля наведвання богаслужэння дзеці паўдзельнічалі ў гульнявой праграме  «Велікодныя забавы», паглядзелі ў бібліятэцы тэматычную паліцу «Велікодны перазвон». Для вучняў 7 – 8 класаў Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала завочнае падарожжа «Там, дзе блукае Вялікая Мядзведзіца», падчас якога рабяты пазнаёміліся з касмічнымі таямніцамі і кніжнай паліцай «Такі далёкі космас». Літаратурна-гульнявую праграму «Сузор’е казак Г.Х.Андэрсена» ў сельскай бібліятэцы наведалі вучні 3 – 4 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі аповед аб жыцці і творчасці вялікага казачніка, паспаборнічалі ў конкурсах і віктарынах, паглядзелі кніжную паліцу «Краіна цудаў Андэрсена».

Да 220-годдзя з дня нараджэння Г.Х.Андерсена Слабудская сельская бібліятэка зладзіла для дашкольнікаў гучныя чытанні казкі «Дзюймовачка», пасля якіх малыя адказалі на пытанні па творы і расфарбавалі карцінкі.

Велікасельская сельская бібліятэка прапанавала юным чатачам квэст-гульню «Здаровым быць здорава».

Гасцямі дзіцяча-юнацкага аддзела Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма сталі выхаванцы дзіцячага  сада № 4. Для іх прайшла сустрэча «Крок у Сусвет», прысвечаная Дню касманаўтыкі. Рабяты даведаліся аб палёце ў космас Ю.А.Гагарына і здзейснілі завочнае падарожжа па планетах Галактыкі. Таксама ў аддзеле прайшла гадзіна праваслаўя «Вялікдзень – свята светлага Хрыстова Уваскрасення» з удзелам настаяцеля храма Праабражэння Гасподня І.Мрыхіна. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі свята і пагулялі.

Да чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма ў рамках рэалізацыі праграмы «Школа прававой культуры» правяла для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа гутарку «Што такое атамнае права?». Таксама вучні ўстановы прафесійнай адукацыі наведалі ў раённай бібліятэцы краязнаўчую гадзіну «Пружаншчына: падарожжа ў часе».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий