Прайшоў інтэлектуальны турнір

18 красавіка ў Палацы культуры ў чацверты раз прайшоў вясенні інтэлектуальны турнір «Мазгабойня», падрыхтаваны узорнай кантакт-студыяй «Teens-фармат» (кіраўнік А.Я.Ціхановіч) Пружанскага раённага цэнтра культуры. У спаборніцтве прынялі ўдзел 5 каманд – сярэдніх школ №№ 1, 3 і 5, Параслянскай сярэдняй школы і Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Гульня складалася з 5 тураў, падчас якіх неабходна было паказаць свае веды з розных галін, прадэманстраваць эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць. Калі лідар гульні вызначыўся з першага этапу, то барацьба за прызавыя месцы была вырашана ў апошнім конкурсе.

Па выніках «Мазгабойні» журы ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела культуры райвыканкама Н.С.Пракаповіч, галоўнага рэдактара газеты «Раённыя будні» В.М.Ільюшчанкі, метадыста Пружанскага раённага центра культуры В.М.Краўчука вызначыла пераможцу і прызёраў. Так, у турніры перамагла каманда сярэдняй школы №3 «Все ОК» (кіраўнік А.І.Клімовіч), другое месца дасталося камандзе «Точка опоры» (кіраўнік А.А.Максіменка), а трэцяе – камандзе «Бліцкрыг» (кіраўнік І.М.Папко) сярэдняй школы №5.

Добры настрой ўдзельнікам інтэлектуальнай гульні падаравалі салісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Ангеліна Шумская і Валерыя Сёмуха.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий