Творчая сустрэча

На мінулым тыдні ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбылася творчая сустрэча з маладзёжным хорам «Элегія» Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Выступленне прафесійнага калектыву стала сапраўднай падзеяй для школы. У рамках мерапрыемства кіраўнік баранавіцкага хору Масібут Ю.С. правяла майстар-клас для ўзорнага хору «Вітанак». Творчая сустрэча стала яркім прыкладам аб’яднання аматараў музыкі розных пакаленняў, узбагаціла кожнага ўдзельніка непаўторным вопытам і ўражаннямі.

Пасля асноўнай часткі мерапрыемства вучні і педагогі школы мастацтваў змаглі задаць пытанні студэнтам і настаўнікам з Баранавічаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий