Музычная палітра

Такую назву меў Тыдзень музыкі, які нядаўна адбыўся ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў.

У рамках гэтага маштабнага мерапрыемства ва ўстанове прайшлі розныя мерапрыемствы.

Слаўнай Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне была прысвечана прэзентацыя «Калі змоўкла музыка вайны, загучала музыка Перамогі», падрыхтаваная настаўнікам Дзіянай Уладзіміраўнай Пазняк для вучняў 4 – 7 класаў. Рабяты даведаліся аб вялікай моцы музыкі, якая стала духоўнай зброяй фронту і тылу, гісторыі стварэння вядомых песень, паглядзелі відэафільм «Д.Шастаковіч. Сімфонія № 7 «Ленінградская».

Вучні пачатковых класаў Параслянскай сярэдняй школы наведалі канцэрт «Музычны ералаш». Яны паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, паслухалі выступленні юных артыстаў – Маргарыты Сташанін, Яўгеніі Жук, Анастасіі Васкалей, Марка Чарапко, Валерыі Пілюцік, Настассі Мацаюк, Кірыла Літвінчука, Ксеніі Касюк, Лізаветы Лушчанок, Марыі Кабрынец і Ганны Ляўчук, а таксама цымбальнага дуэта вучаніцы Жасмін Гумінскай і педагога Ірыны Леанідаўны Гуц. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з музычнымі інструментамі.

Адкрыты «рознакаляровы ўрок» пад назвай «Музычная палітра» для вучняў пачатковых класаў правяла настаўнік Лілія Мікалаеўна Філімовіч. Разам з педагогам дзеці і ўсе прысутныя здзейснілі незвычайнае падарожжа ў краіну музычных гукаў, якое суправаджалася вершамі і песнямі аб каляровых нотах і вясёлцы. Было шмат віктарын, конкурсаў, музычных задач, якія дазволілі эфектыўна засвоіць тэму. Незвычайны ўрок прайшоў весела і пазнавальна для дзяцей і дарослых.

Тыдзень музыкі надогна запомніцца ўдзельнікам і гледачам.

Падрабязней па спасылцы

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий