Па шляху творчасці

Нядаўна на сцэне Палаца культуры адбыўся раённы адборачны прагляд абласнога песеннага форуму «З любоўю да песні».

На ім свае творчыя праграмы прадставілі калектывы дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны – узорны хор «Вітанак» і  народны камерны хор (кіраўнік і дырыжор Ірына Буланькова), народны ансамбль народных інструментаў «Пружанскі палацык» (кіраўнік Галіна Швед) з салісткай Алінай Бармутай.

Таксама у адборачным мерапрыемстве прынялі ўдзел калектывы аматарскай творчасці Пружанскага раённага цэнтра культуры – вакальны ансамбль «Амафор» пад кіраўніцтвам Наталлі Данцовай (філіял «Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры») і вакальны ансамбль «Аколіца» на чале з Аляксандрам Барысевічам (філіял «Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу»).

Абласная адборачная камісія адзначыла высокі выканальніцкі ўзровень творчых калектываў раёна.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий