Загадкавы свет космасу

Шэраг цікавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня касманаўтыкі, прапанавалі сваім наведвальнікам установы культуры.

У Мураўскай сельскай бібліятэцы адбылася гульня-падарожжа «Палёт да невядомага», падчас якой рабяты даведаліся цікавыя факты аб космасе і касманаўтах і пазнаёміліся з кніжнай выставай «Загадкавы свет космасу».

Тэматычную гульнявую праграму для старшакласнікаў прапанаваў Мураўскі сельскі Дом культуры, а для вучняў сярэдніх класаў – конкурс малюнкаў «Касмічныя прасторы».

З дзіўным светам космасу падчас вуснага часопісу «Шлях да зорак» пазнаёміў хлопчыкаў і дзяўчынак Слабудскі сельскі Дом культуры.

Інтэлектуальная гульня для старшакласнікаў «Беларусь – мая Радзіма» прайшла ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Падчас яе юнакі паказалі свае веды аб родным краі, у тым ліку ролю нашых землякоў у асваенні космасу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий