Прыгажэй, родны край!

Шматлікія працоўныя акцыі ў рамках рэспубліканскага суботніка падтрымалі работнікі клубных устаноў і бібліятэк. Яны не толькі ўпрыгожылі прылеглыя тэрыторыі, але і вуліцы населеных пунктаў, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя аб’екты.

Разам працавалі калектывы сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі ў аг.Калядзічы. Яны выдалілі старую расліннасць і смецце на тэрыторыі каля свайго будынка.

Добраўпарадкаваннем дзіцячай пляцоўкі ў аграгарадку займаліся работнікі Кляпацкага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі.

Вялікую колькасць карысных спраў выканаў на прылеглай да ўстановы культуры тэрыторыі калектыў Варанілавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба.

Высадкай кветак і праполкай вулічных клумбаў займалася Ружанская гарпасялковая бібліятэка.

Прыбрала смецце і лісце, аформіла клумбы каля ўстановы Пружанская гарадская бібліятэка.

Прыгажэй, родны край!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий