На мінулым тыдні ў вялікай зале Палаца культуры г.Пружаны адбылося традыцыйнае мерапрыемства – ўрачыстае ўручэнне павестак маладым прызыўнікам для праходжання воінскай службы ў радах Узброеных Сіл Беларусі.
Прадстаўнікі ваеннага камісарыята, грамадскіх арганізацый, ветэраны Узброеных Сіл перадалі ў рукі маладых людзей важныя дакументы аб прызыве і павіншавалі са знакавай падзеяй у жыцці.
Музычныя нумары для прысутных падрыхтавалі салісткі ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Пружанскага раённага цэнтра культуры Марыя Мікуцік, Ганна Кавальчук і Валерыя Сёмуха. Вёў мерапрыемства метадыст цэнтра культуры Вячаслаў Краўчук.
Падзяліцца навіной: