Шчыравалі на суботніку

12 красавіка адбыўся традыцыйны рэспубліканскі суботнік. Самы актыўны ўдзел у ім прынялі работнікі сферы культуры.

Так, у суботні дзень вялікую працоўную акцыю па фарбаванні агароджаў і платоў уздоўж вуліцы Чырвонаармейскай правялі работнікі аддзела культуры і ўстаноў, якія працуюць у горадзе – раённага цэнтра культуры, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, дзіцячай школы мастацтваў, музея-сядзібы Пружанскі палацык, кінатэатра.

Не засталіся ўбаку філіялы Пружанскага раёнага цэнтра культуры. Парадак на сваіх тэрыторыях навялі работнікі Слобудскога, Мокраўскага і Ліноўскага сельскіх Дамоў культуры, Сухопальскага, Калазубскага і Белавусаўшчынскага сельскіх клубаў-бібліятэк.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий