З 17 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі “Гэта павінен бачыць кожны беларус”, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пачынаецца агульнанацыянальная прэм’ера кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа – фільмаў “Лагеры смерці” і “Спаленыя вёскі” (78 хвілін, узроставае абмежаванне 12+).
Аўтар ідэі і куратар праекта – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беарусь, вытворчасць – кінастудыя “Беларусьфільм”, рэжысёры-пастаноўшчыкі – Аляксандр Анісімаў і Уладзімір Луцкі.
У фільмах на аснове матэрыялаў расследавання Генеральнай пракуратуры, выступленняў экспертаў і ўнікальных архіўных фота- і відэаматэрыялаў раскрываюцца жудасныя падрабязнасці злачынстваў, якія здзейснілі фашысты на беларускіх землях. Стужкі раскрываюць перад гледачамі маштабную карціну трагедыі нашага народа, які ў цяжкіх умовах здолеў выстаяць і перамагчы ворага.
Пружанскі кінатэатр “Спадарожнік” прапануе гледачам паказы фільмаў дылогіі, якія адбудуцца:
17, 18 красавіка – 14.00, 17.30;
19 красавіка – 13.00;
21 красавіка – 13.00, 15.30;
22, 23 красавіка – 15.10, 17.00.
Кошт білета – 3 рублі.
Запіс для арганізаванага гледача ажыццяўляецца па тэлефонах: 35908, +375292464508.