У сакавіку Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў правёў для вучняў мясцовай сярэдняй школы імя К.Марача гістарычную алімпіяду, прымеркаваную да дня нараджэння Льва Сапегі.
Заданні інтэлектуальнага спаборніцтва былі падрыхтаваны для 4 груп вучняў: 5 – 6, 7 – 8, 9 – 10 і 11 класаў. У алімпіядзе прынялі ўдзел 72 школьнікі, з якіх 16 набралі вялікую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сертыфікаты. Таксама ў кожнай групе былі вызначаны пераможцы, якіх узнагародзілі граматамі ўстановы культуры і памятнымі падарункамі. Так, пераможцамі сталі Герман Шэпыраў (5 кл.), Арсеній Кубарка (6 кл.), Антон Пятрашка (7 кл.), Дзмітрый Барысевіч (10 кл.), Анастасія Калеснікава (11 кл.).
Цырымонія ўнагароджання пераможцаў гістарычнай алімпіяды адбылася 4 красавіка ў музеі. Дата была абрана нездарма. Менавіта у гэты дзень адзначалася 468 год з дня нараджэння выдатнай асобы мінуўшчыны – Льва Сапегі.
Віншуем пераможцаў!
Паважайце і любіце родную гісторыю, ганарыцеся яе выдатнымі сынамі!