У Мінску прэзентавалі новыя музычныя зборнікі

3 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся семінар-прэзентацыя нотных выданняў “Мелодыя душы”. Такія зборнікі з 2019 г. штогод выдаюцца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”.

Кіраўнікі харавых калектываў, ансамбляў, клубных устаноў з усёй краіны пазнаёміліся з аўтарамі і пачулі некаторыя творы. Свае зборнікі прадставілі: кампазітар Мар’ян Зелянкевіч (г.Віцебск), мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і танца “Сузор’е” Сяргей Барысюк (г.Брэст), мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Цернiца” Павел Юхновіч (г.Мінск), старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч (г.Мінск).

У семінары-прэзентацыі прыняла ўдзел хармайстар узорнай эстраднай студыі “Меладзін” Пружанскага раённага цэнтра культуры Карына Шаманава.

Мерапрыемства садзейнічала прафесійнаму росту спецыялістаў у сферы культуры, дазволіла абмяняцца вопытам, набыць новыя кантакты і кампетэнцыі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий