Жывая памяць удзячных пакаленняў

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама разам з падначаленымі арганізацыямі і пярвічкай Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” далучыліся да праекта стварэння і ўстаноўкі ўсенародных помнікаў “Жывая памяць удзячных пакаленняў”, які праводзіцца па ініцыятыве мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая.

Падчас рэалізацыі праекта ўжо былі ўсталяваны помнікі ў памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Трэці помнік павінен з’явіцца на Паклоннай гары ў Маскве ў 2025 г.

Работнікі сферы культуры сабралі манеты, якія пойдуць на пераплаўку і будуць выкарыстаны для работ па стварэнні і ўсталяванні помніка, і перадалі іх у Пружанскую раённую арганізацыю РГА “Белая Русь” для далейшага накіравання ініцыятарам партыятычнага праекта.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий