Да розных падзей далучыліся на тыдні клубныя ўстановы Пружанскага раённага цэнтра культуры.
Тэатр моды «Таямніца» (кіраўнік Л.М.Кудрэйка) і танцавальны калектыў «Нябесны крок» (кіраўнік А.М.Сівачэнка), якія дзейнічаюць у Калядзіцкім сельскім Доме культуры, прынялі ўдзел у IV рэгіянальным фестывалі мастацтваў «Наши отражения» ў г.Камянец. Аматарскія аб’яднанні былі адзначаны дыпломамі.
Аўтаклуб працягнуў добрую традыцыю віншаванняў ветэранаў сферы культуры. Нядаўна ён з цёплымі словамі і падарункамі завітаў да вядомага юбіляра В.М.Пілюціка – былога кіраўніка народнага тэатра танца «Ойра».
Падзяліцца навіной: