Канікулы – цудоўная пара!

Завяршыліся канікулы – цудоўны час, калі можна было адпачыць ад урокаў, даведацца многа новага і цікавага.

Увесь тыдзень майстры народных мастацкіх рамёстваў Пружанскага раённага цэнтра культуры прымалі жадаючых на майстар-класы і экскурсіі.

Рабяты ляпілі любімых персанажаў з гліны, залівалі формачкі гіпсам, малявалі на шкле, рабілі магніцікі, плялі з саломы. Таксама дзеці наведалі выставу «Мяне гліна лепіць і грэе» ў ганчарнай майстэрні, пазнаёміліся з работамі ўдзельнікаў студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» (узорнай) і «Вытокі». Для школьнікаў прайшлі экскурсіі «Керамікі душа жывая» і «Сакрэты майстроў», была арганізавана творчая сустрэча з Народным майстрам Рэспублікі Беларусь М.М.Кулецкай.

Канікулы ў Пружанскім раённым цэнтры культуры былі насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, падчас якіх дзеці атрымалі магчымасць дакрануцца да традыцыйнай беларускай культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий