Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ўстановы культуры прымеркавалі розныя мерапрыемствы.
Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў тэматычную гутарку, прысвечаную дзяржаўнаму святу.
Сустрэча «На крылах адзінства» для рознаўзроставай аўдыторыі адбылася ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы.
Удзел у фотачэленджы да знакавай даты прынялі наведвальнікі Ліноўскага сельскага Дома культуры і чытачы сельскай бібліятэкі.
Конкурс дзіцячага малюнка «Мы адзіны» зладзіў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры.
Дзяржаўнаму святу прысвяціў майстар-клас па вырабе віншавальных паштовак для дашкольнікаў Слабудскі сельскі Дом культуры.
Падзяліцца навіной: