Такую назву мела святочнае мерапрыемства, якое 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі прайшло ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма.
Сярод афіцыйных гасцей сустрэчы была кіраўнік Брэсцкага аддзялення Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь С.Ю.Пякшава. На ім таксама прысутнічалі вучні сярэдняй школы № 3, якой прысвоены статус «Школа міру», грамадскасць.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся С.Ю.Пякшава і галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Т.І.Пура.
Падчас мерапрыемства, якое праходзіла на рускай і беларускай мовах, прагучалі творчыя нумары ў выкананні слухачоў курсаў акцёрскага майстэрства Расійскага цэнтра навукі і культуры г.Брэста і фальклорнага ансамбля «Паўлінка» Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.
Святочная сустрэча падаравала ўсім прысутным станоўчы настрой, аставіла незабыўныя ўражанні.