Будзе парадак!

Работнікі сферы культуры працягваюць працоўныя акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторый сваіх устаноў і населеных пунктаў.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка разам з удзельнікамі аматарскіх аб’яднаннаяў правёў у аграгарадку акцыю «Смецце зямлі не да твару!», падчас якой было прыбрана смецце.

З наведвальнікамі клубных фарміраванняў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка прыняў удзел у працоўным дэсанце ў аграгарадку. Сумеснымі намаганнямі было выдалена смецце і галлё.

Працоўную акцыю па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля ўстановы правялі Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў і сельская бібліятэка. Работнікі адукацыі ў сферы культуры і бібліятэкары выдалілі побытавае смецце, сухую траву і лісце, галлё. Таксама яны ўпрыгожылі двор, высадзіўшы дэкаратыўныя расліны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий