У свеце дзіцячых кніг

На Тыдні дзіцячай кнігі адбылося шмат разнастайных мерапрыемстваў у бібліятэках.

Кляпацкая сельская бібліятэка запрасіла маленькіх чытачоў на адгадай-шоу «Ох уж гэтыя казачнікі». Рабяты даведаліся шмат цікавых фактаў аб вядомых казачніках, паўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, пазнаёміліся з выставай «З кнігай свет дабрэй і ярчэй».

Гульнявую праграму «Казачны чэмпіянат» для наведвальнікаў прышкольнага лагера зладзіла Ліноўская сельская бібліятэка.

Вучні 3 – 7 класаў мясцовай сярэдняй школы завіталі на свята «Адкрываеш кнігу – адкрываеш свет». Юныя чытачы пазнаёміліся з дзіцячай і юнацкай літаратурай, кніжнымі навінкамі, паўдзельнічалі ў конкурсе «Літаратурная блытаніна».

Дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма для выхаванцаў дзіцячага сада № 4 зладзіў ранішнік «Дзяцінства яркія старонкі». Рабяты вывучылі і прачыталі вершы А.Барто і паглядзелі мультфільм.

Напярэдадні Міжнароднага дня птушак Ружанская гарпасялковая бібліятэка прапанавала забаўляльную праграму «Птушыны квіз». Таксама для прышкольнага лагера бібліятэка правяла пазнавальную праграму «Мая планета Зямля».

У Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна цікавых паведамленняў «Чароўны свет вады».

Шарашоўскую гарпасялковую бібліятэку наведалі ўдзельнікі дзіцячых аматарскіх аб’яднанняў мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу.

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі Новазасімавіцкая сельская бібліятэка запрасіла вучняў Параслянскай сярэдняй школы на літаратурны квіз «У госці да дзіцячых пісьменнікаў». Таксама школьнікі пабывалі на пазнавальнай экскурсіі «У свеце дзіцячых кніг» і бліжэй пазнаёміліся з работай сельскай бібліятэкі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий