Вераснёўскія сустрэчы ў Новазасімавіцкай бібліятэцы

У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы ў верасні 2021 года прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – захапляльная краязнаўчая гульня “У вёсцы”. Гэту настольную гульню распрацавалі самі супрацоўнікі бібліятэкі. Вучні адзінаццатага класа Параслянскай сярэдняй школы, якія паўдзельнічалі ў гульні, змаглі здзейсніць завочнае падарожжа па самым вядомым мясцінам свайго роднага населенага пункта, даведаліся цікавыя гістарычныя факты аб ім, а таксама разгадвалі рэбусы і выконвалі іншыя нестандартныя заданні.

У рамках абласной бібліятэчнай акцыі “Чытай! Мар! Дзейнічай!” прайшла сустрэча “Ажыўшыя старонкі кніг”. У Новазасімавіцкую бібліятэку завіталі дзесяцікласнікі мясцовай школы. Рабяты паспрабавалі “ажывіць” герояў сучаснай беларускай п’есы “Жаніх па перапісцы” Андрэя Федарэнкі і прадставіць сябе ў якасці акцёраў. Вучні па ролях выканалі ўрывак з гэтага вясёлага і павучальнага твора. Жаноцкая і рамантычная Клава, Халімонаўна, якая “ведае жыццё”, і яе муж Кандрат, а таксама “слабы здароўем” Уладзімір Фёдаравіч былі па-свойму ўвасоблены юнымі артыстамі падчас мерапрыемства.

Добавить комментарий