“Культурныя” справы

Напярэдадні і ў выхадныя дні ўстановы культуры Пружаншчыны правялі шэраг рознапланавых мерпрыемстваў.

Так, 23 верасня ў Кляпацкім сельскім Доме культуры разам з інспектарам аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама П.Федуном і супрацоўнікам Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва С.Прэдка была праведзена бяседа з пажылымі людзьмі “Бяспека на дарогах”.  Падчас сустрэчы людзі “залатога” ўзросту мелі магчымасць не толькі паслухаць карысную інфармацыю аб правілах руху на веласіпедзе і яго абсталяванні, але і задаць пытанні. Напрыканцы мерапрыемства прысутным уручылі флікеры, светаадлюстравальныя камізэлькі і памяткі з правіламі дарожнага руху.

24 верасня калектывы аматарскай творчасці і салісты Новазасімавіцкага, Кляпацкага і Мураўскага сельскіх Дамоў культуры падрыхтавалі канцэртную праграму для работнікаў ААТ “Брэстмаш», прымеркаваную да Дня машынабудаўніка.

У шосты школьны дзень вучні 2 – 4 класаў Слабудской сярэдняй школы наведалі пазнавальную гадзіну “Простое искусство вежливости” ў сельскай бібліятэцы. Дзеці ўспомнілі ветлівыя словы, чыталі вершы, ацэньвалі ўчынкі літаратурных герояў, гулялі і знаёміліся з кніжнай выставай «Добро, рассыпанное по страницам книг».

Вечар карысных парад “О здоровье знаю всё” прайшоў у Слабудскім сельскім Доме культуры. Работнікі ўстановы таксама арганізавалі дыскатэку для моладзі.

Тэматычная дыскатэка “Скажи наркотикам нет” 25 верасня адбылася ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў на гадзіну духоўнасці “Вера, Надежда, Любовь и мать их София”. У мерапрыемстве ўдзельнічаў настаяцель мясцовага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Анатоль Кавальскі.

Напярэдадні Міжнароднага дня пажылога чалавека Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу 26 верасня зладзіў вечарыну “Мае гады – маё багацце”, на якой сталыя шарашоўцы падзяліліся сваімі ўспамінамі і прыемна правялі час за кубкам чаю.

У Пружанскай  цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма пачала працу выстава “Вытанчанае рамяство”, на якой прадстаўлены работы ўдзельнікаў аб’яднання па інтраэсах “Батык” (кіраўнік А.Шышко) Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны.

Наведвайце ўстановы культуры!

Добавить комментарий