Віншуем ад душы

В рамках акцыі «Ад усёй душы» аўтаклуб Пружанскага раённага цэнтра культуры наведаў з віншавальнымі праграмамі сталых жыхароў вёсак Галены, Клятное і Дзетаветчына.

Работнікі Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу павіншавалі з навагоднімі святамі жыхароў пасёлка, якія дасягнулі 90-гадовага ўзросту.

Да дабрачынных спраў таксама далучыўся Мураўскі сельскі Дом культуры, які завітаў у дамы мясцовых жыхароў з добрымі словамі і падарункамі.

У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» прынялі ўдзел усе філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий