Штодня ў клубных установах праходзяць навагоднія мерапрыемствы.
Так, аўтаклуб сумесна з работнікамі філіялаў Пружанскга раённага цэнтра культуры нядаўна правялі ранішнік «Па змяінаму загаду» для дзяцей 1 – 5 класаў Кляпацкай сярэдняй школы, а таксама дабрачынную святочную праграму для дзяцей, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра.
Тэатралізаваны навагодні ранішнік для дзяцей працаўнікоў ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» зладзіў Ліноўскі сельскі Дом культуры.
Навагоднюю праграму для хлопчыкаў і дзяўчынак аграгарадка правёў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.
У рамках акцыі «Нашы дзеці» Мураўскі сельскі Дом культуры павіншаваў 15 вясковых шматдзетных сям’яў.
Падзяліцца навіной: