«Культурная» праца

На працягу тыдня Пружанскі раённы цэнтр культуры прычыніўся да самых розных спраў і падзей.

Так, 29 лістапада праз Пружанскі раён прайшоў аўтапрабег удзельнікаў грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У правядзенні мітынгаў каля брацкіх магіл ўдзельнічалі работнікі сферы культуры. У аг.Лыскава мітынг правяла загадчык аддзелам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Кавалёва, у в.Мокрае – культарганізатар філіяла «Мокраўскі сельскі Дом культуры» Алена Аблаушка.

30 лістапада ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе № 1 г.Пружаны адбыўся занальны этап абласной спартакіяды «Вертыкаль» сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады, прымеркаваны да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Цырымонію адкрыцця гэтага знакавага мерапрыемства падрыхтаваў Пружанскі гарадскі Палац культуры, вёў яе метадыст Вячаслаў Краўчук. Перад удзельнікамі спаборніцтваў з творчымі нумарамі выступілі ўзорны ансамбль народнага танца «Круцёлачкі» і салістка Таццяна Паласьмак.

У гэты ж дзень у сацыяльна-педагагічным цэнтры Пружанскага раёна свята «Развітанне з восенню» зладзіла культарганізатар Палаца культуры Раіса Тарасюк. Ребяты ўспаміналі вядомыя вершы аб восені, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў эстафетах.

Узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» арганізавала для людзей з абмежаванымі магчымасцямі забаўляльную праграму «Мы разам». Удзельнікі мерапрыемства стварылі сваімі рукамі навагоднія сувеніры, адгадвалі загадкі, танцавалі, частаваліся салодкасцямі.

Філіял «Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка» запрасіў школьнікаў на тэматычную размову «Напярэдадні Ражаства» з настаяцелем мясцовага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Віталем Навасадам. Ребяты пазнаёміліся з асноўнымі праваслаўнымі святамі.

У філіяле «Ліноўскі сельскі Дом культуры» адбылася дзіцячая дыскатэка «Танцуй трэнды TikTok». Хлопчыкі і дзяўчынкі танцавалі, гулялі, весяліліся.

А філіял «Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу» запрасіў на дзень імянініка «Віншуем з шасцігоддзем, Лізачка!». Дзякуючы забаўляльным і інтэлектуальным гульням дзеці весела і карысна правялі вольны час.

Добавить комментарий