100 пытанняў даросламу

Такую назву мела ток-шоу, якое 26 кастрычніка адбылося ў малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Госцем мерапрыемства стаў галоўны рэдактар газеты «Раённыя будні» Віктар Міхайлавіч Ільюшчанка. Ён расказаў пружанскім школьнікам аб сваёй працы і адказаў на іх шматлікія пытанні, якія тычыліся не толькі прафесійнай дзейнасці, але і іншых сфер жыцця.

Ток-шоу «100 пытанняў даросламу» падрыхтавалі і правялі ўдзельнікі ўзорнай кантакт-студыі тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат».

Такія сустрэчы цікавы і карысны людзям розных пакаленняў. Яны дазваляюць падзяліцца вопытам і думкамі, абмеркаваць розныя хваюючыя тэмы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий