У мінулую пятніцу ў аддзялені прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў г.Брэсце адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 10-гадовага юбілею яго адкрыцця.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі консульскага корпусу Расійскай Федэрацыі, органаў улады і арганізацый Брэсцкага і Пружанскага раёнаў, г.Брэста, якія супрацоўнічаюць з Рускім домам.
У праграме сустрэчы былі прэзентацыі выставы-рэтраспектывы «10 год у горадзе над Бугам» і праектаў Рускага дому ў Бресце, а таксама цырымонія ўзнагароджання.
Кіраўнік Рускага дому ў Брэсце віцэ-консул Сафія Юсэфаўна Пякшава ўручыла Падзякі намесніку старшыні Пружанскага райвыканкама Руслану Васільевічу Супрыновічу за аказанне падтрымкі ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на пашырэнне гуманітарнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі, і дырэктару Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяне Рыгораўне Гуторкінай за рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў і праектаў, накіраваных на ўмацаванне сяброўства паміж народамі Расіі і Беларусі.
Узаемадзеянне Рускага дому ў Брэсце і Пружанскага раёна ў культурнай і адукацыйнай сферах будзе працягвацца далей.